Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРАНЧУК Хаім Лейбавіч 

БАРАНЧУК Хаім Лейбавіч

[1894, Драгічын Кобрынскага
пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і
службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ Давыд-Гарадка Столінскага пав. Палескага ваяв., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1941. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.6.1989. Асабовая справа Б. № 8997-с
з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"