Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Васіль Лукіч
[1888, в. Смалічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.8.1930. Асуджаны 26.12.1930 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” і як “член антысавецкай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 11.4.1961. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 15 чалавек) № 17324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.