Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАНАВА Пелагея Мікітаўна
[1919, в. Альшоў Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай школы ў роднай вёсцы. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 23.12.1945. Асуджана 22.4.1946 МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. 7.7.1946 вызвалена (верагодна, па амністыі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 8.8.1991 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа Б. № 14662 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.