Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАНДАРЭНКА Георгій Сысоевіч
[1895, Кіеў – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У гады грамадзянскай вайны ваяваў у складзе арміі С.Пятлюры. У міжваенны час –
дырэктар Махроўскай школы Палескага ваяв. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 8.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі (?) лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай УКДБ і пракуратуры Брэсцкай вобл. 24.5.1989. Асабовая справа Б. № 8649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.