Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЛЫЧОВА Клаўдзія Рыгораўна
[1882, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н – 1933 (?), Віцебск, турма АДПУ]. З мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы ў родным мястэчку. Арыштавана 2.4.1933. Асуджана 15.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 100 чалавек) № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.