Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЙКО Рыгор Сцяпанавіч
[1905, в. Белічы Слуцкага пав. Мінскі губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскі вобл. – ?], вайсковец, педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1927 у Чырвонай Арміі. Уступіў у ВКП(б) (1931). Удзельнік 2-й сусветнай вайны, кантужаны. Узнагароджаны ордэнамі “Чырвонага Сцяга”, “Чырвонай Зоркі”, медалямі. Пасля шпіталя выкладаў у вучылішчы хімпадрыхтоўкі вайсковай часткі № 7923 г. Дзаўджыкаў (?) Закаўказскай ВА. Быў жанаты, гадаваў сына Эдуарда (н. ў 1938, жыў з маці ў Маскве). Арыштаваны 23.1.1948 (?). Асуджаны 17.10.1948 за правядзенне “ў 1947 г. сярод курсантаў і афіцэраў антысавецкай агітацыі”, “паклёп на пісьменнікаў-камуністаў” да 6 гадоў ППЛ, 3 гадоў пазбаўлення правоў, вайсковага звання “падпалкоўнік” і ўзнагарод. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 3.10.1957. Асабовая справа Б. № 17852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.