Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЗЫЛЕЦКАЯ Соф’я Мітрафанаўна
[1922, пас. Арэхаўск (Арэхі) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала выхавальніцай у Аршанскім дзіцячым доме. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 у Оршы па адрасе: вул. Сталіна, д. 51. Абвінавачвалася ў “дапамозе нямецкім акупацыйным уладам”. 16.7.1946 УМДБ Кіраўскай вобл. вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.