Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЗЫЛЕВІЧ Іосіф Францавіч 

БАЗЫЛЕВІЧ Іосіф Францавіч

[1907, в. Брашэвічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў Драгічыне Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.1.1940. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа Б. № 8173-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"