Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЖЭЕЎСКІ (БАЖАЕЎСКІ) Эрнест Іосіфавіч 

БАЖЭЕЎСКІ (БАЖАЕЎСКІ) Эрнест Іосіфавіч

[1894, мяст. Струсаў, цяпер Цярнопальская вобл., Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы мяст. Азёры Скідзельскага (цяпер Гродзенскага) р-на. Арыштаваны 28.12.1944. Асуджаны 27.3.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 22.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-21031 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"