Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАГДАНАЎ Мікалай Мікалаевіч
[1889, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ваенруком у Віцебскім політэхнічным тэхнікуме. Арыштаваны 11.8.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД як “агент германскай разведкі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1955. Асабовая справа Б. № 6307-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.