Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАГДАНАЎ Лявонцій Фёдаравіч
[1895, в. Сыркава Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія – ?]. З сям’і рабочага.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Каўбы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.3.1941. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць і антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Б. павінны былі этапаваць у адзін з лагераў Кіраўскай вобл., але 22.9.1941 ён быў вызвалены і, верагодна, адпраўлены на фронт. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 17.5.1989. Асабовая справа Б. № 8011-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.