Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБРОЎСКІ Уладзіслаў Ігнатавіч
[1908, в. Рэпішча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. –
17.3.1938, Магілёў, турма НКВД], педагог, верагодна, брат Валян-
ціны Баброўскай. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі адной з магілёўскіх СШ. Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 10.1.1938 пазасудовым органам НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 24.8.1989. Асабовая справа Б. № 13591-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.