Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАБРОЎСКІ Павел Казіміравіч 

БАБРОЎСКІ Павел Казіміравіч

[1902, в. Аляксандрава Цвярской губ., цяпер Калінінская вобл. – 27.1.1938, Орша (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Аршанскай чыгуначнай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.8.1937. Асуджаны 28.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом РСФСР 20.11.1957. Асабовая справа Б. № 7742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"