Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАБРОВІЧ Баніфацый Іванавіч 

БАБРОВІЧ Баніфацый Іванавіч

[1902, в. Яблонцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. –
1.3.1941, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Баяры Мядзельскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 20.5.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. № 28879-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"