Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБІЦКІ Пётр Міхайлавіч
[1.2.1914, в. Паграбішча Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як “член ПАВ” і за “падрыўную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. 11.9.1939 трыбуналам БВА вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 6917-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.