Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБІЦКІ Іван Васілевіч
[12.8.1905, в. Ярцаўкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. –
21.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Бель Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 20.10.1989. Асабовая справа Б. № 19887-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.