Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБІЦКАЯ Феліцыя Восіпаўна
[1918, Харкаў, цяпер Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчыца Гродзенскага гандлёва-кулінарнага вучылішча. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 17.9.1949. Асуджана 19.12.1949 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Сібірскі лагер МДБ Новасібірскай вобл. (ст. Суслава). Вызвалена 6.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.6.1970 Вярхоўным Судом БССР Асабовая справа Б. № п-8782 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.