Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЧАПОЎСКІ Міхаіл Пятровіч
[1889, в. Лапаціна Мінскага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Старое Сяло Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў трое дочак. Арыштаваны 27.2.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 5.4.1933 за “антысавецкую дзейнасць” і як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я А. выслана ў Паўночны край. Далейшы лёс яе невядомы. Рэабілітаваны Мінскім абл. судом 11.7.1959. Групавая справа А. і інш. № 14585-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.