Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АХРАМОВІЧ Васіль Мацвеевіч 

АХРАМОВІЧ Васіль Мацвеевіч

[1890, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Леніна Слуцкага р-на. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 19.10.1933. Асуджаны 26.12.1933 як “член антысавецкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.10.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 24.9.1996. Групавая справа А. і інш. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"