Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АФАНАСЬЕЎ Сцяпан Уладзіміравіч 

АФАНАСЬЕЎ Сцяпан Уладзіміравіч

[12.1.1898, в. Кішлаў, цяпер Стара-Крымскі р-н Крыма, Украіна – 29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1916–17 г. прапаршчык рускай арміі (51-ы літоўскі полк, Сімферопаль). У 1919 начальнік аператыўнага аддзялення штаба Асобай кавалерыйскай брыгады 1-й Украінскай стралковай дывізіі. У 1929 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. працаваў настаўнікам мінскай СШ № 10. Арыштаваны 31.3.1938. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як “член шпіёнска-паўстанцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа А. № 11750-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"