Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЎЧЫННІК Станіслаў Уладзіслававіч 

АЎЧЫННІК Станіслаў Уладзіслававіч

[1909, в. Паляны Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі або Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Мільча (цяпер Вілейскага р-на Мінскай вобл.). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.10.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-10646 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"