Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСТРОЎСКІ Міхаіл Андрэевіч 

АСТРОЎСКІ Міхаіл Андрэевіч

[1901, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1920–30-х г. жыў у Мінску. У ліп. 1941 з сям’ёй пераехаў у Слонім, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., працаваў дырэктарам СШ № 2. Быў жанаты, меў сына Юрыя (н. ў 1925). Арыштаваны 16.10.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 за “дапамогу нямецкім акупантам” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Вызвалены 18.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 29.8.1967. Асабовая справа А. № 19796-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"