Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АСКАНАВА Яўгенія Пятроўна
[1887, Гусяцін, цяпер Хмяльніцкай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 1 і № 4 Гродна. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі “Русский Комитет” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалена (верагодна, па амністыі) у другой палове 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.12.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-20081 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.