Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АРЦЫМЕНЯ Мікалай Іосіфавiч 

АРЦЫМЕНЯ Мікалай Іосіфавiч

[1887, в. Стайкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту настаўнік пачатковай школы ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД як “удзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі” і за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Томскай вобл. (ст. Юрга). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.9.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа А. № 12449 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"