Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АРЛОВА Надзея Фёдараўна
[1908, Магілёў – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай магілёўскай жаночай школы № 2. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 4.2.1946. Асуджана 4.8.1946 пазасудовым органам МДБ за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.9.1960. Асабовая справа А. № 7206-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.