Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АРАНШТЭЙН Артур Саламонавіч 

АРАНШТЭЙН Артур Саламонавіч

[1898, Варшава, цяпер Польшча – 25.9.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920–22 г. палітрук 4-га зводнага шпіталя ў Віцебску. Член ВКП(б) (да 1936). Падчас арышту метадыст Мінскага Дома народнай вытворчасці. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 9. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД як былы (з 1928) генеральны сакратар “сіянісцкай арганізацыі Гехалуц” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.5.1958 тpыбуналам БВА. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"