Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АПАЦКІ Ігнат Іосіфавіч 

АПАЦКІ Ігнат Іосіфавіч

[1899, в. Чарніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў Смалявічах. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.2.1935. Асуджаны 11.5.1935 пазасудовым органам НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 4 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Далёкаўсходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалены 4.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага Суда БССР 24.7.1957. Групавая справа А. і інш. № 14740 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"