Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АПАНАСІК Уладзімір Васільевіч
[20.4.1880, в. Саковічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам Аршанскага чыгуначнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 21.11.1937 у Віцебску. Асуджаны 4.1.1938 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ (заменена на 3 гады). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа А. № 20458-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.