Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНЦЫПОВІЧ Анастасія Сцяпанаўна
[1924, в. Бpанава, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай Лучнікоўскай няпоўнай СШ Слуцкага р-на. Арыштавана 8.10.1944 у роднай вёсцы. Асуджана 28.7.1945 за “здрадніцкія паводзіны ў час пражывання на акупаванай тэрыторыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 16.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 25.2.1981. Асабовая справа А. № 20694-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.