Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНІКЕЙЧЫК Міхаіл Іванавіч 

АНІКЕЙЧЫК Міхаіл Іванавіч

[8.11.1917, в. Ячонка Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай
сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам Ячонскай няпоўнай СШ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 3.11.1945. Асуджаны 9.3.1946 пазасудовым органам НКВД за службу ў “Беларускай краявой абароне” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 29.7.1966. Асабовая справа А. № 19527-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"