Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНДРЭЙКАЎ Мікалай Кірылавіч
[1912, в. Вялікая Рубанаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам СШ в. Расіна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.12.1944. Асуджаны 22.4.1946 МДБ як “памагаты немцаў і за антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.5.1967 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа А. № 9271 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.