Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНДРЫЕЎСКАЯ Ніна Паўлаўна 

АНДРЫЕЎСКАЯ Ніна Паўлаўна

[1887, в. Хатаевічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Лагойскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) – ?]. З духоўнага саслоўя. Атрымала сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Белае Лагойскага р-на. Выйшла замуж, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 21.2.1933. Асуджана 14.5.1933 за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 2.6.1989. Групавая справа А. і інш. № 28064-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"