Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНАНЬКА Мячаслаў Юльянавіч
[1902, Вільня – ?]. З літоўскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ ў Нясвіжы тагачаснай Баранавіцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 8.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 9.4.1992. Асабовая справа А. № 32448-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.