Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЯКСЕЕНКА Сяргей Андрэевіч 

АЛЯКСЕЕНКА Сяргей Андрэевіч

[1892, в. Галееўка Мсці-слаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – 1938 (?)]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Яраслаўскім вайсковым вучылішчы. Арыштаваны 21.3.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.10.1938 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Закатаваны ў Яраслаўскай турме НКВД. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 18.1.1958. Асабовая справа А. № 9443 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"