Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛЬШЭЎСКІ Віт-Баляслаў Пятровіч
[1892, Вятка, цяпер Кіраў, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Сіцэвічы (?) Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв. Арыштаваны 9.12.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” і “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны альбо Ухта-Іжэмскі (потым Пячорскі) лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 26.6.1989. Асабовая справа А. № 23938-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.