Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛІХВЕР Людміла Антонаўна
[1925, в. Асінагарадок, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 29.12.1944. Абвінавачвалася ў “дапамозе нямецкім акупантам”. Асуджана не была. Вызвалена 19.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана. Асабовая справа А. № 9769-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.