Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЕСІКОВІЧ Вацлаў Міхайлавіч 

АЛЕСІКОВІЧ Вацлаў Міхайлавіч

[1902, Варшава – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Парубішкі (Падварышкі?) Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.1.1945. Асуджаны 26.4.1945 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі АК” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.5.1972 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа А. № П-8816 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"