Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЕКСАНДРОВІЧ Валянціна Пятроўна 

АЛЕКСАНДРОВІЧ Валянціна Пятроўна

[16.1.1910, Віцебск – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай рускай мовы ў мінскай школе для дарослых № 3. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 4.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 45, кв. 42. Асуджана 28.6.1938 пазасудовым органам НКВД як “член антысавецкай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалена 4.4.1947. Зноў арыштавана і 2.9.1950 асуджана да ссылкі ў Нагаева Магаданскай вобл. Канчаткова вызвалена 4.2.1958. Па першай справе (№ 5528-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) реабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 8.10.1955, па другой – трыбуналам БВА 14.1.1958. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"