Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АКУЛІЧ Алена Ануфрыеўна 

АКУЛІЧ Алена Ануфрыеўна

[1926, мяст. Гарадзея Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала настаўніцай пачатковай школы ў родным мястэчку. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 1.4.1946 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны (з 1950 Пячорскі) альбо Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 18.8.1995. Асабовая справа А. № 36526-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"