Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АДАМОВІЧ Захар Кандратавіч 

АДАМОВІЧ Захар Кандратавіч

[8.11.1898, в. Гатава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – 1.3.1942, ГУЛАГ]. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту выкладчык Чырвонасцяжных артылерыйскіх курсаў удасканалення каманднага склада Чырвонай Арміі (Пушкін, Ленінградскай вобл.), член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 5.11.1938. Асуджаны ваенным трыбуналам войск НКВД 29.6.1939 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Пячорскі (Паўночна-Пячорскі) лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 27.8.1959. Асабовая справа А. № 19488-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"