Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АГЕЙЧЫК Мікалай Рыгоравіч 

АГЕЙЧЫК Мікалай Рыгоравіч

[1887, в. Байкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. –
27.12.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы-камуны на ст. Забалоцінка, цяпер Віцебскага р-на. Арыштаваны 5.5.1937. Асуджаны 17.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР як “удзельнік дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 14.8.1989. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"