Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АГЕЙКА Іван Васілевіч 

АГЕЙКА Іван Васілевіч

[1920, в. Замятчына, цяпер Тамбоўскай вобл., Расія – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.2.1946 асобай нарадай пры НКВД за “здраду радзіме” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-13433 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"