Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АГАРОК Мар’ян (Уладзіслаў) Янавіч 

АГАРОК Мар’ян (Уладзіслаў) Янавіч

[1897, Бохня, цяпер Кракаўскае (?) ваяв., Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Мясткова Ломжынскага р-на Беластоцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.3.1941 за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі”. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.12.1964 УКДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-8321 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"