Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АГАНОЎСКІ Іосіф Антонавіч 

АГАНОЎСКІ Іосіф Антонавіч

[1899, фальв. Швекшні Расі-
енскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З сям’і землеўласніка. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Да арышту сакратар Маладзечанскага школьнага інспектарата. Арыштаваны 28.10.1939 у Маладзечне па адрасе: вул. Пілсудскага, д. 28. Асуджаны 5.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 10.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа А. і інш. супрацоўнікаў школьнага інспектарата № 28772-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"