Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АБУХОЎСКІ Іосіф Ігнатавіч 

АБУХОЎСКІ Іосіф Ігнатавіч

[1891, Вільня, цяпер Вільнюс, Лiтва – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык вучэбнай часткі 1-й пінскай школы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 13.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.7.1989. Асабовая справа А. № 9653 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"