Index » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » СЯЛОЎ Дзмітрый Паўлавіч 

СЯЛОЎ Дзмітрый Паўлавіч

[5.8.1896, в. Яхрабол, цяпер Яраслаўская вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Да арышту — начальнік планава-фінансавага ўпраўлення Наркамата асветы БССР. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 8. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: Транспартны зав., д. 18, кв. 3 арыштавана прадавец магазіна № 3 Галоўхлебзбыта Сялова (Баркоў­ская) Лізавета Маркаўна (н. 28.12.1902 у мяст. Лоеў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл., у сям’і рабочага), жонка Дзмітрыя Сялова. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана праз Оршу ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 10.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.11.1956. Асабовая справа С.-Б. № 7414-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы политического террора…


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"