Index » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » МІЦЬКОЎ Сяргей Рыгоравіч 

МІЦЬКОЎ Сяргей Рыгоравіч

[20.3.1896, в. Коса­шчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў вясковую школу. Да 1915 жыў з бацькамі, дапамагаў ім па гаспадарцы. У 1920-я г. уступіў у ВКП(б). Працаваў у Полацку, Клімавічах, Гомелі, Оршы, Лёзне, Расне, Віцеб­ску, Мсціславе. З сак. 1929 загадчык вясковага аддзела ЦК КП(б)Б. У 1930-я г. дырэктар Гідролізнага вопытнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці. Дэлегат 8–15 з’ездаў КП(б)Б. Гадаваў дачку Алену (н. ў 1926). У студз. 1936 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 32, кв. 1. Падчас вобыску канфіскаваны пашпарт М. № 608317. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"