Index » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ЗАМАЛІН Навум Міхайлавіч 

ЗАМАЛІН Навум Міхайлавіч

[1905, мяст. Кадзіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29 ці 30.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 25.7.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.2.1967. Асабовая справа З. № 13401-п з фота­здымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"