Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Пра пiсьменнiка Бiблiяграфiя Даведнiкi Проза Валеры Маракоў Навіны Гасцявая кнiга Сувязь

Галоўная » Прэса 

Прэса

Маракоў выдаў «Непамяркоўных»

Выйшаў першы ў гісторыі Беларусі зборнік мастацкіх твораў, прысвечаных рэпрэсаваным. Аўтар выдання «Непамяркоўныя. Трэцяя спроба» Леанід Маракоў расказаў «Салідарнасці», што хаваецца за назвай кнігі і чым прадстаўленыя творы адрозніваюцца ад іншых на гэтую тэматыку.

Усяго ў кнізе сабрана некалькі дзесяткаў навэл, героямі якіх сталі людзі, што трапілі ў ціскі савецкіх рэпрэсій, ці родныя рэпрэсаваных. Леанід Маракоў расказаў, што сюжэты для сваіх твораў ён не прыдумваў — усе яны амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя.

— Падчас працы над біяграфіямі рэпрэсаваных беларусаў, што знайшлі адлюстраванне ў маім энцыклапедычным даведніку, я сустракаўся з тысячамі лёсаў, часам вельмі цікавымі і незвычайнымі. На жаль, у канцы 80 — пачатку 90‑х тэма рэпрэсій была крыху заніжана, зведзена да слязлівага ляманту. У сваёй кнізе я ставіў задачу паказаць іншы бок.

Дэтэктыўна‑прыгодніцкі сюжэт, нечаканыя фіналы — вось адметнасць гэтых апавяданняў. Назва кнігі таксама вельмі арыгінальная і мае глыбокі падтэкст.

— Беларусаў заўсёды называлі памяркоўнымі, — тлумачыць Леанід Маракоў. — Мая кніга пра тых, хто не скарыўся, хто змагаўся за права быць чалавекам, нават коштам уласнага жыцця. У беларусаў ужо было дзве спробы адстаяць свой гонар і годнасць: першая — гэта беларусізацыя 1921‑1928 гадоў, другая — адраджэнне 1988‑1994. Няўжо трэцяя спроба будзе магчыма толькі яшчэ праз 60 год? Сваёй кнігай я хачу прыблізіць гэтую дату.

 

 

Анастасія Зелянкова,

«Салідарнасьць»,

30 жнiўня 2007


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".