Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЯСІЕВІЧ (ЯССИЕВИЧ) Афанасій Аўтаномавіч 

ЯСІЕВІЧ (ЯССИЕВИЧ) Афанасій Аўтаномавіч

[3.7.1890, в. Свіцязь Уладзімір-Валынскага пав. Валынскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна — 3.5.1977]. Укранец. 3 сям’і псаломшчыка. Скончыў Клеванскае духоўнае вучылішча (1905), 2 класы Жытомірскай духоўнай семінарыі. Да 1912 выкладаў у царкоўна-прыходскіх школах Ровенскага пав. Валынскай губ. З 1921 да 1934 служыў псаломшчыкам у цэрквах на Валыні, Беласточчыне, Гродзеншчыне. У стане цэлібату 25.6.1945 apxieпicкaпaм Мінскім Васіліем (Ратміравым) рукапаложаны ў іерэя i прызначаны настаяцелем Навадворскай царквы Ваўкавыскага благачыння. 18.10.1946 пераведзены на месца памочніка, з 20.5.1950 настаяцеля храма в. Сядзельнікі таго ж благачыння. Арыштаваны 25.9.1951. Асуджаны 18.1.1952 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Іркуцкай вобл. Вызвалены 22.6.1956 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР. Вярнуўся на радзіму. Атрымаў прызначэнне на месца настаяцеля Дзятлавщкай царквы на Гродзеншчыне, дзе адрамантаваў храм, купіў для прычта дом. 17.10.1957 пераведзены на настаяцельскае месца ў царкву Св. Жанчын Міраносіц в. Калантай (Калантаева) Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. З 1961 да 1976 служыў настаяцелем Петра-Паўлаўскай царквы в. Волпа Ваўкавыскага р-на. Меў высокі аўтарытэт сярод веруючых за бездакорны высокамаральны лад жыцця i дар прапаведніцтва. З 1976 за штатам па хваробе. Узнагароджаны набедранікам (1946), скуф’ёй (1948), залатым нагрудным крыжам (1957). У 1963 узведзены ў сан протаіерэя. Апошнія гады жыў у Волпе, дзе i памёр. Рэабілітаваны 25.9.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Я. № п-14939 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 44; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 259. Гродно, 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".